Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Атэстацыя – важны сродак прафесіяналізма

Дата: 24 ноября 2014 в 17:32, Обновлено 24 ноября 2014 в 17:56
449 просмотров

Атэстацыя з’яўляецца не толькі адным з самых важных сродкаў адзнакі прафесіяналізма педагагічных работнікаў, але і сродкам яго развіцця. Падчас яе настаўнікі праводзяць адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы. Так на мінулым тыдні прайшлі адкрытыя ўрокі  атэстуемых настаўнікаў Канцавой Алены Уладіміраўны і Максіменка Анжэлікі Сяргееўны.

На ўроку пазакласнана чытання ў 2 класе (настаўнік Максіменка А. С.) вучні мелі магчымасць падарожнічаць па Краіне беларускага фальклору. Настаўніца, апранутая ў беларускае нацыянальнае адзенне, спявала “Купалінку”. На ўрок да вучняў завітаў казачны персанаж Бай. Як па крупінах, збіралі вучні зярняткі народнай мудрасці: прыказкі, прымаўкі, казкі, загадкі. 

   

  

У форме гульні прайшоў урок настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Канцавой А. У. у 5 класе па тэме “Залацінкі мудрасці”. На працягу урока вучні спаборнічалі ў розных конкурсах, падбіралі да беларускіх прыказак адпаведнікі з рускай мовы. Вынікам урока з’явілася выстава малюнкаў вучняў па беларускіх прыказках. Музыка, якая гучала на ўроку, спрыяла дабразычліваму настрою.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.