Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Каб мова родная гучала

Дата: 15 мая 2019 в 13:34, Обновлено 16 мая 2019 в 11:10
263 просмотра

Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» (25 сакавіка–14 чэрвеня 2019 г.)
У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2019 г. дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (далей – акадэмія) праводзіць Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» (далей - Фестываль).

Быў праведзены раённы фестываль педагагічных ідэй "Каб мова родная гучала". З мэтай выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Выхавацелі нашай установы прадставілі серыю развіваючых гульняў "Беларуская скарбонка" прызначаную для працы з выхаванцамі 4-6 годоў жыцця ў дашкольнай установе.

       

Змест гульняў дазваляе комплексна вырашаць задачы адукацыйных абласцей "Фізічная культура", "Дзіця і грамадства", "Дзіця і прырода", "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін", "Мастацтва" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Дыдактычны патэнцыял серыі развіваючых гульняў "Беларуская скарбонка" можа выкарыстоўвацца педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для арганізацыі індывідуальнай, групавой працы з выхаванцамі ў нерэгуляванай і самастойнай дзейнасці.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.