Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Сустрэча з паэтам-земляком

Дата: 20 мая 2015 в 15:48, Обновлено 20 мая 2015 в 16:08
528 просмотров

У цёплай, добразычлівай атмасферы адбылася сустрэча з вядомым паэтам Гомельшчыны Міхасём Болсунам, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, членам Саюза журналістаў, ганаровым грамадзянінам Чачэрскага раёна.

20 мая нашу ўстанову адукацыі наведаў паэт-зямляк Міхась Болсун. Падчас сустрэчы з вучнямі ён дэкламаваў свае вершы, прысвечаныя краявідам Чачэршчыны, героям Вялікай Айчыннай і Афганскай войнаў. Мастак слова расказаў аб сваім дзяцінстве, аб матывах выбару свайго жыццёвага шляху і абранай прафесіі. Шчыра падзяліўся сваімі ўспаімнамі аб сваёй пасляваеннай сустрэчы з бацькам. 

З непаддзельнай цікавасцю звярталіся вучні да паэта са сваімі пытаннямі аб першым каханні, творчасці, дзяцінстве, і ён ахвотна і адкрыта на іх адказваў.

Напрыканцы сустрэчы ўдзячныя слухачы ўзялі ў аўтара на памяць аўтографы, падаравалі кветкі і падарунак, зроблены сваімі рукамі. паэт жа на памяць аб сабе падарыў установе адукацыі адну са сваіх кніг і абяцаў наведваць нашу школу і ў будучым.

Сустрэча закончылася, а прыемныя ўспаміны надоўга застануцца ў памяці вучняў, настаўнікаў і самаго паэта. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.